Заслухаўшы даклад начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі аб становішчы ў Магілёўскай вобласці, Лукашэнка сказаў: «Вы ў нейкай ступені самазаспакоіліся. Так, у нас, быццам бы, у Магілёўскай вобласці не вельмі шумелі, крычалі, але трэба разумець, што гэта вяршыня айсберга — тое, што мы бачылі летась. Што там ніжэй, залежыць ад сацыяльна-эканамічнага развіцця, узроўню і поспехаў Магілёўскай вобласці».

Прычыны таго, што адбылося ў 2020-м, ён бачыць не толькі ў сацыяльна-эканамічнай абстаноўцы ў краіне. «І наша віна ёсць у тым, што адбылося летась, — адзначыў палітык. — Мы проста супакоіліся і лічылі, што мы выкладваемся, працуем, стараемся, не можа ж быць такога, каб хтосьці падняўся, успыхнуў нейкі страйк ці яшчэ нешта. Мы самазаспакоіліся. Вось каб не адбылося гэтага і цяпер і каб нам не прыйшлося зноў па вуліцах з аўтаматамі бегаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0