Фота: depositphotos.com

Фота: depositphotos.com

На Кастрычніцкай плошчы традыцыйны «Калядны кірмаш» адкрыецца ў пятніцу, 17 снежня. Працаваць кірмаш будзе згодна з графікам:

  • 17-23 снежня — з 12:00 да 20:00;
  • 24-30 снежня — з 12:00 да 23:00;
  • у святочны дзень і навагоднюю ноч — з 12:00 31 снежня і да 4:00 1 студзеня;
  • у 2022 годзе кірмаш на Кастрычніцкай плошчы будзе працаваць да 14 студзеня ўключна з 17.00 да 20.00 штодня.

У кірмашовых павільёнах на Кастрычніцкай плошчы можна будзе набыць харчовыя і нехарчовыя тавары пераважна беларускай вытворчасці: падарункі, сувеніры, ёлачныя ўпрыгажэнні, падарункавыя наборы. Шырока будзе прадстаўленая прадукцыя ад сталічных кулінараў і кандытараў: гарачыя бліны, дранікі з рознымі начынкамі, стравы з бульбы, свежая выпечка, прысмакі, гарачы шакалад, какава, кава, чай і глінтвейн.

Каб пачаставаць пакупнікоў, якія трымаюць Калядны пост, і для дзяцей падрыхтуюць спецыяльнае меню.

Другая буйная кірмашовая пляцоўка ў цэнтры Мінска традыцыйна размесціцца каля Палаца спорту па адрасе пр. Пераможцаў, 4.

Тут забаўляць і частаваць мінчан і гасцей беларускай сталіцы будуць каля 40 прыватных прадпрыемстваў.

Кірмаш будзе працаваць з 17 снежня па 16 студзеня:

  • у буднія дні — з 14:00 да 22:00, а ў выхадныя — з 12:00 да 23:00;
  • у навагоднюю ноч «Кірмаш» чакае гасцей да чацвёртай гадзіны раніцы.

У зоне фуд-корта можна будзе пачаставацца дранікамі і блінамі з рознымі начынкамі, смажанымі слімакамі, бургерамі, хот-догамі, шашлыкамі, запечаным мясам, гарачым глінтвейнам.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0