За апошнія 11 месяцаў продажы гэтага тавару выраслі на 16% у грашовым выражэнні і на 6,1% у натуральным, піша «Коммерсант» са спасылкай на даследчую кампанію NielsenIQ. Колькасць прададзеных упаковак аналітыкі не называюць. 

Локшына стала карыстацца вялікім попытам на фоне падаражання прадуктаў харчавання, лічаць вытворцы. Яны адзначаюць, што такі прадукт сталі купляць тыя, хто раней ставіўся да яго негатыўна, напрыклад пенсіянеры.

Дадатковымі фактарамі павышэння попыту стала вяртанне расіян з дыстанцыйнай працы і аднаўленне колькасці працоўных мігрантаў, якія часта ядуць локшыну з-за яе таннасці і лёгкасці прыгатавання.

Пры гэтым на рост продажаў локшыны ў грашовым выражэнні паўплывала павелічэнне яе сабекошту за кошт падаражэння мукі, масла і лагістычных паслуг. Па назіраннях суразмоўцаў «Коммерсанта», за 11 месяцаў 2021 года цэны на локшыну ў крамах выраслі на 7-20%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0