Фота: Vbykowskaja / Facebook

Фота: Vbykowskaja / Facebook

«Нам паступіла інфармацыя, што няважна, якім чынам, няважна за што, але мы павінны сесці надоўга», — даў каментар «Свабодзе» Сяргей Пантус.

Апошнімі днямі да жыхароў Лідчыны сталі прыходзіць сілавікі ў межах крымінальнай справы, якую завялі пасля прысуду Вітольду Ашурку — людзі выгукнулі ў зале «Ганьба» (сілавікі інтэрпрэтавалі гэта як дзеянні паводле артыкула 339 КК Беларусі «хуліганства»).

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляў, што тыя, хто раней праходзіў па справе сведкамі, сталі падазраванымі. Брат Вітольда Андрэй Ашурак праходзіў па гэтай справе сведкам. Да яго дадому таксама напярэдадні прыходзіла міліцыя.

Актывісты з Бярозаўкі змагаліся за вырашэнне экалагічных праблем у рэгіёне. Яны ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі Вітольда Ашурка на парламенцкіх выбарах. Усталёўвалі крыжы і помнікі паўстанцам Кастуся Каліноўскага.

Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах сёлета ў траўні. Пасля пратэстаў 2020 года яго асудзілі на 5 год калоніі.

У Бярозаўцы засталася 83-гадовая маці Вітольда і Андрэя Ашуркаў Алена Міронаўна.

«Галоўнае пытанне: што вы з ім зрабілі, са здаровым чалавекам?» Брат Вітольда Ашурка — пра два месяцы без яго

«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?