latercera.com

latercera.com

Люцыя Ірыарт нарадзілася ў 1922 годзе ў сям'і адваката і былога міністра ўнутраных спраў Чылі Освальда Ірыартэ Карвалана. У 1943 годзе яна выйшла замуж за вайскоўца Аўгуста Піначэта (1915 — 2006). У шлюбе ў іх нарадзіліся пяцёра дзяцей, піша meduza.io.

Лічыцца, што менавіта Люцыя Ірыарт падштурхнула мужа да арганізацыі ў 1973 годзе перавароту, каб зрынуць прэзідэнта Сальвадора Альендэ.

У гады дыктатуры Піначэта ў Чылі, з 1973 па 1990 год, Ірыарт была найбліжэйшай дарадцай мужа, аказваючы вялікі ўплыў на палітыку краіны. Па афіцыйных даных, за гады дыктатуры ў Чылі былі забітыя па палітычных матывах больш за тры тысячы чалавек, яшчэ больш за 35 тысяч падвергліся катаванням.

У 2016 годзе Лусію Ірыарт абвінавацілі ў махінацыях і крадзяжы бюджэтных сродкаў з фонду CEMA, які яна ўзначальвала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0