Адказаў на пытанне і Мікоалай Статкевіч, асуджаны днямі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. За кратамі Статкевіч знаходзіцца ўжо паўтара года, з 31 мая 2020 года.

«Год быў страшны ва ўсіх адносінах — звесткі аб смерцях сяброў, арыштах, эміграцыі. Але і ў самыя страшныя часы трэба бачыць нагоды для радасці, бо пачуццё радасці — гэта каштоўны рэсурс, які надае сіл і энергіі. На свабодзе такія нагоды знайсці лягчэй — адна прырода можа прынесці безліч радасных імгненняў. Тут жа толькі паспрабуй напісаць каму-небудзь пра свае радасці ў гэтай бетоннай скрынцы, як іх паспрабуюць у цябе забраць. Таму шчырым да канца не буду і пра ўсё не скажу:-).

Толькі пра тое, што вельмі парадавала салідарнасць беларусаў, якая адчуваецца і тут».

«Мікалай абсалютна такі ж, які быў. Спакойны, ураўнаважаны», — Марына Адамовіч расказала пра спатканне з мужам

Чытайце таксама:

Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м

Журналіст Андрэй Аляксандраў з СІЗА: Я не расчараваўся ў ніводным чалавеку

Станіслаў Шушкевіч: У мяне ёсць аптымізм

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0