Фота Яўгена Ерчака

Фота Яўгена Ерчака

«Ёсць патрэба на дыялог, і для гэтага можна нават выкарыстоўваць аўтарытэт і патэнцыял таго ж Зянона Станіслававіча Пазняка, каб ён прыехаў у краіну і паспрабаваў, калі можна так сказаць, з чыстага ліста размаўляць з беларускімі ўладамі», — заявіў Яраслаў Раманчук.

«Народная воля» праз нейкі час вырашыла пацікавіцца ў Зянона Пазняка, ці гатовы ён вярнуцца ў Беларусь і на якіх умовах.

— Што наконт майго магчымага прыезду ў Беларусь, дык гэта вельмі наіўнае ўяўленне, якое нават не варта каментаваць. Для гэтага рэжыму не існуе ніякіх аўтарытэтаў, ніякіх маральных і палітычных каштоўнасцяў.

Таму не мае сэнсу пра гэта размаўляць. Гэта наіўнае меркаванне, якое, відаць, спадар Раманчук, не падумаўшы, выказаў.

Прыехаць у Беларусь?! Не гаварыце глупства! І Раманчук сказаў глупства. У якую краіну і да якой улады вы запрашаеце мяне прыехаць? Думаеце, што гаворыце?! Таму гэта нават не хачу абмяркоўваць.

— А хацелася б вам вярнуцца дадому?

— Я прыеду ў Беларусь тады, калі трэба будзе…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0