— Уладзімір Гарбавец — 2 гады «хіміі» (абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову)

— Кацярына Шпак — 3 гады «хатняй хіміі»;

— Аляксандр Бадавец і палітвязень Віктар Кухарчук — 2.5 года «хатняй хіміі» (апошняму залічыць тэрмін знаходжання пад вартай з 18 кастрычніка);

— па 2 гады «хатняй хіміі» ўсім астатнім (Павел Хамічук, Кірыл Дарашчук, Барыс Галанін, Вольга Федарэнка, Анастасія Жукавец, Дзмітрый Капылоў, Ігар Грабінскі, Марына Ушыўкова).

Менавіта такія тэрміны і прасіў пракурор Ягор Кронда.

Такім чынам, на гэты момант у рамках так званай «карагоднай» справы (падзеі 13 верасня 2020 года, калі падчас пратэстнага маршу ўтварыўся карагод) ужо асуджаныя 114 чалавек. Нагадаем, што іх усіх прызнаюць вінаватымі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку» (ч. 1 арт.342 КК), даючы пераважна «хімію» ці «хатняю хімію»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0