kino-teatr.ru

kino-teatr.ru

Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава распавяла ў інтэрв'ю sb.by, што паўтара года не здымаецца ў кіно. На здымкі ўвесь гэты час не запрашалі і яе калег па тэатры.

На пытанне, ці знік творчы негатыў у дачыненні да Купалаўскага тэатра, і ці з'явілася творчая свабода ў яго супрацоўнікаў, Вольга Няфёдава адказала адмоўна:

— Не, абсалютна шчыра кажу, што блакаду Купалаўскага трымаюць, прычым нашы ж калегі з тэатральнай браціі, якія працуюць у дзяржаўных установах, такіх як ТЮГ, напрыклад, ці тэатр імя Горкага. Некаторыя з іх застаюцца таемнымі прыхільнікамі дзяржаўнага перавароту і працягваюць цішком ўстаўляць нам палкі ў колы.

Яна таксама лічыць учынкі людзей з дзяржструктур «якія гадзяць сваёй дзяржаве», брыдкімі і гідкімі. Па словах Вольгі Няфёдавай, яе і яе калегу Тамару Міронаву паўтара года не запрашаюць здымацца ў кіно.

— Бо там там такія ж ціхушныя людзі, якія змагаюцца з «рэжымам», трымаюцца за хлапушку і нас не пускаюць. А маскоўскія рэжысёры як прыязджалі, так і прыязджаюць здымаць у Мінск, але нашы кастынг-дырэктары нас ім не паказваюць, вось і ўсё. А тыя, хто крычаў: «Мы не можам працаваць, калі забіваюць!», працягвалі тут здымацца. Як жа так? У вас жа раты яшчэ не закрыліся пасля крыку на барыкадах, а вы ўжо ў кіно здымаліся ўпотай, — патлумачыла сітуацыю Вольга Няфёдава. Яна лічыць, што гэта не двайныя, а трайныя стандарты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0