‒ Гісторыя польскага салдата Эміля Чэчка ‒ бяздарная гісторыя, нават па мерках у цэлым абдзеленых талентам беларускіх прапагандыстаў.

Польскі салдат, які бяжыць менавіта ў беларускую дыктатуру, каб распавесці пра «польскія злачынствы» супраць мігрантаў, — гэта ўжо дзіўна. Што перашкаджала салдату расказаць пра гэтыя «злачынствы» еўрапейскай прэсе і праваабаронцам, прадставіць доказы і заваяваць сусветную вядомасць?

Галаслоўныя заявы Чэчка аб расстрэлах мігрантаў выглядаюць яшчэ больш дзіўна.

І тут прапагандыстам варта было б спыніцца, але яны ў сваіх фантазіях ідуць яшчэ далей: Чэчка кажа, што польскія (!) салдаты забівалі польскіх (!) валанцёраў.

І гэта фінал гісторыі, якая, аднак, зусім не пра сітуацыю на мяжы, а пра абсурдныя крывавыя фантазіі беларускай дзяржпрапаганды.

Салдат, які ўцёк у Беларусь, заявіў, што польскія вайскоўцы застрэлілі валанцёраў, якія хацелі дапамагчы мігрантам

Беглы польскі салдат заявіў, што польскія вайскоўцы «стралялі ў лоб» валанцёрам. Журналіст тлумачыць, што гэта можа значыць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0