Напрыклад, Чэчка кажа, што на мяжы Польшчы і Беларусі шмат свежых магіл. Бо мігрантаў адмыслова забівалі польскія жаўнеры.

«Мы заўсёды забівалі. Целы мігрантаў закапаныя ў зямлю або разадраныя ваўкамі, але большасць у ямах. Мне цяжка сказаць, колькі там магіл», — кажа польскі вайсковец.

Таксама ён распавядае, што салдат перад забойствам мігрантаў паілі.

Сам ён таксама ў гэтым удзельнічаў.

«На першым патруляванні мы былі пʼяныя, па дарозе лавілі самотнага чалавека, везлі яго ў лес, выкопвалі яму і прама на нашых вачах памежнікі стралялі яму ў галаву», — распавёў ён.

На пытанне прапагандысткі, колькі, на яго погляд, на мяжы польскія сілавікі забілі мігрантаў, Чэчка адказаў: «Адзін патруль браў двух жаўнераў, якія штодня забівалі групу асоб, якія змяшчаліся ў кузаве вайсковага грузавіка».

Вайсковая паліцыя Польшчы паведаміла, што ў верасні Чэчку судзілі за жорсткае абыходжанне з блізкімі (паводле журналістаў, гаворка ідзе пра маці), а 12 снежня ён быў затрыманы за кіраванне ў нецвярозым стане. Паведамляецца таксама, што ў хлопца праблемы з алкаголем і наркотыкамі.

Трое кіраўнікоў Чэчкі былі звольненыя. Дзеянні былога салдата польскай арміі расцанілі як дэзерцірства, яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да дзесяці гадоў.

«Гэта гісторыя не пра сітуацыю на мяжы, а пра крывавыя фантазіі дзяржпрапаганды». Фрыдман — пра дзяржСМІ і польскага салдата

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0