Канкрэтнае месца ўдалага клёву Максім не ўказаў, патлумачыўшы гэта тым, што цяжка знайсці такое «запаветнае».

«Вывуджванне доўжылася 20-25 хвілін, рыбу падводзіў пад бераг каля васьмі разоў, разумеў, што снасць тонкая і спяшацца не трэба, балазе трапляліся ўжо вялікія асобіны па 3-5 кілаграмаў на такое ж абсталяванне. На беразе прымаў рыбу сам, гэта яшчэ дадало адрэналіну. Адразу зразумеў — гэта мой Big fish. Вагі паказалі 7530 грамаў, а гэта на 1030 грамаў больш за майго папярэдняга шчупака», — распавёў Максім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0