Супрацоўнікі МНС падзяліліся на два звёны і прыступілі да выратавання людзей з дома і тушэння пажару.
На другім паверсе з адной кватэры пры дапамозе маскі па лесвічнай клетцы вывелі мужчыну і жанчыну. З другой — гаспадыню і яе знаёмую цяжарную жанчыну. Адначасова з акна па трохкаленнай лесвіцы пажарны на руках спусціў уніз 3-гадовае дзіця, а таксама дапамог мужчыну і 13-гадоваму хлопчыку.
Усіх выратаваных агледзелі работнікі хуткай медыцынскай дапамогі. Тры чалавекі былі шпіталізаваныя.
У кватэры, што гарэла, пашкоджаная маёмасць, таксама ў ёй і пад'ездзе закураныя сцены і столь. Прычына здарэння высвятляецца.