У пачатку 2022 года судна Ville de Bordeaux даўжынёй 154 метры, якое перавозіць дэталі для самалётаў Airbus SE, пачне выкарыстоўваць цягу паветранага змея пад назвай Seawing. Перад поўным запускам праект скончыць шасцімесячныя выпрабаванні.

Па ацэнцы стваральніка Seawing, кампаніі Airseas, такі змей плошчай у тысячу квадратных метраў, калі будзе ляцець на вышыні 300 метраў, дазволіць скараціць выдатак паліва і выкіды з судоў прыкладна на 20%.

Суднаходныя кампаніі зацікаўленыя ў скарачэнні выкідаў, паколькі гэтага патрабуе шэраг буйных кліентаў, якія настойваюць на тым, каб іх уласныя ланцужкі паставак менш забруджвалі навакольнае асяроддзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?