Як паведамляе ДАІ, 39-гадовы кіроўца «Форда» з-за невыканання бяспечнай дыстанцыі ўрэзаўся ў «Аўдзі», які спыніўся на чырвонае святло. Ад удару апошні адкінула на «Хендэ», а «Форд», працягнуўшы рух, пратараніў яшчэ два аўтамабілі: «Фальксваген» і «Шэўрале».

У выніку ДТЗ нязначныя траўмы атрымаў пасажыр аўтамабіля «Форд», 10-гадовы хлопчык, які знаходзіўся ў дзіцячым крэсле і быў прышпілены, а таксама 51-гадовая кіроўца «Аўдзі». Іх даставілі ў бальніцу для агляду.

Па факце здарэння супрацоўнікі ДАІ праводзяць дадатковую праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0