Борыч і Каст, фота Ex-ante
Каст прызнаў сваю паразу ўжо праз паўтары гадзіны пасля закрыцця выбарчых участкаў, калі было падлічана 50% бюлетэняў. Паводле звестак на той момант, ён атрымліваў 45,28% галасоў, а Борыч — 54,72%, піша Бі-бі-сі.
Цяперашнія выбары адрозніваліся тым, што абодва кандыдаты прытрымліваліся дыяметральна процілеглых поглядаў і прапаноўвалі зусім розныя бачанні развіцця краіны. Выбары прайшлі пасля масавых пратэстаў, якія ахапілі краіну ў 2019—2020 гадах.
35-гадовы Борыч стане адным з самых маладых палітычных лідараў у свеце і самым маладым прэзідэнтам у гісторыі Чылі.
З перамогай на выбарах Борыча ўжо павіншаваў прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньера, а таксама лідары краін Лацінскай Амерыкі.
На пасаду ён уступіць 11 сакавіка наступнага года.