БелТА/Reuters

БелТА/Reuters

«Вось і надышло лагічнае завяршэнне майго влогу. Калі я пачынаў яго, то разумеў, што, хутчэй за ўсё, так і скончыцца. Вядома, я думаў, што пакаранне будзе разоў у шэсць менш суровым. Але гэта такая ацэнка маёй дзейнасці. Аказваецца, выкрываць беззаконне — гэта асабліва небяспечнае злачынства», — напісаў Сяргей Ціханоўскі.

Ён зазначае, што не думаў, што затрыманне адбудзецца ў маі 2020-га.

«Ці змяніў бы я нешта? Не. А што можна было б змяніць? Нават калі б я запісаў нейкі відэазварот, не факт, што гэта б нешта змяніла. Як грамадзянін, я выканаў свой грамадзянскі абавязак. Маім дзецям не будзе сорамна за мяне. І цяпер мяч не на маім баку», — выказаўся палітзняволены.

«Веру ў перамены да лепшага ў Беларусі», — такімі радкамі скончыў ліст Ціханоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0