Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч. Фота «Звязда»

Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч. Фота «Звязда»

Пра якія пагрозы казалі прадстаўнікі ўрада ў судзе? Санкцыі закранаюць фінансавы сектар, сектар страхавання, рынак нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў, вытворчасць тытунёвых вырабаў, інтэрнэт і тэлефонныя камунікацыі, рынак тавараў і тэхналогій вайсковага і двайнога прызначэння, рынак авіяперавозак. 

Савет міністраў лічыць, што прынятыя заходнімі краінамі абмежаванні супярэчаць Статуту ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Міжнароднаму пакту аб эканамічных сацыяльных і культурных правах, Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Калі паглядзець любую справаздачу аб правах чалавека ў Беларусі, у ёй будзе пералік з дзясяткаў парушэнняў са спасылкай на гэтыя ж дакументы. Але беларускія ўлады ігнаруюць, напрыклад, рашэнні Камітэта па правах чалавека ААН, бо лічаць, што гэта ўсяго толькі рэкамендацыя. У справе ж з санкцыямі самі спасылаюцца на гэтыя дакументы. 

Канстытуцыйны суд падзяляе заклапочанасць урада і лічыць, што санкцыі «ствараюць пэўныя складанасці» ў дзейнасці арганізацый, ускладняюць рэалізацыю эканамічных, сацыяльных і грамадзянскіх правоў і свабод грамадзян.

Суд спасылаецца на некаторыя рэзалюцыі Генасамблеі ААН, дзе крытыкуецца прымяненне аднабаковых санкцый. Зрэшты, цяпер заходнія санкцыі нельга назваць аднабаковымі — Беларусь у адказ увяла свае абмежаванні. Таксама Канстытуцыйны суд лічыць, што ўводзіць абмежаванні можна толькі са згодны Рады бяспекі ААН, чаго у выпадку з Беларуссю не было. 

«Індывідуальныя абмежавальныя меры ЕС і шэрагу дзяржаў, накіраваныя на замарожванне (блакаванне) актываў, якія ўвайшлі ў «санкцыйныя» спісы фізічных і юрыдычных асоб, а таксама гандлёвыя абмежаванні перашкаджаюць грамадзянам і арганізацыям свабодна распараджацца сваёй маёмасцю, гандляваць прыроднымі рэсурсамі, што негатыўна ўплывае на жыццёвы узровень і эканамічную дзейнасць, — адзначаецца ў рашэнні суда. — Забарона ўязджаць на тэрыторыю ЕС і пазначаных дзяржаў несумяшчальная з правамі чалавека, у тым ліку правам на свабоду выказвання меркаванняў, парушае прынцып недыскрымінацыі па прыкмеце палітычных і іншых перакананняў». 

Санкцыі — гэта добра ці дрэнна? Спрабуем зразумець па заявах уладаў

Цяперашні санкцыйны ціск самы моцны за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Аднак ва ўладзе няма адзінага меркавання і тэзіса адносна абмежаванняў. Так, дэпутаты і чыноўнікі ў разнабой то крытыкуюць Захад, то кажуць, што санкцыі дапамогуць узмацніць эканоміку і стаць больш незалежнымі ад заходніх партнёраў.

У адным з інтэрв’ю Лукашэнка заявіў, што ўрон ад санкцый настолькі нязначны, што ён нават забараніў сваім падначаленым яго падлічваць, маўляў, даражэй будзе лічыць.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой заяўляў, што Беларусь прагназуе страты ад санкцый для энэргетычнага і хімічнага экспарту ў суме 350-300 млн даляраў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0