Мінздароўя: За суткі — 834 выпадкі кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 834 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 657 чалавек.
Учора паведамлялася пра 1456 выпадкаў. Усяго з пачатку пандэміі зарэгістраваныя 685 462 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 677 045 чалавек.
За мінулыя суткі памерлі 14 чалавек (за ўвесь час 5 399), выканана 14 985 тэстаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ