Фота: прэс-служба Belavia

Фота: прэс-служба Belavia

ААЭ

Пералёт у Дубай з Мінска, напрыклад, 24 снежня туды і 30 снежня назад абыдзецца ў 1067 рублёў. Калі браць білеты пасля Новага года, вылятаць 2 студзеня, а вяртацца 7-га, то за ўсё атрымаецца 1167 рублёў.

Для ўезду замежных грамадзян у Дубай і іншыя паўночныя эміраты неабходны адмоўны ПЛР-тэст на COVID-19. Сертыфікат аб вакцынацыі не будзе падставай для ўезду.

Турцыя

Нятанным курортам на навагоднія святы стане Стамбул. Паляцець туды 24 снежня, а вярнуцца 30-га «заважыць» 1025 рублёў. Такі ж варыянт з вылетам 2-га і вяртаннем 7-га абыдзецца ў 805 рублёў.

Ляцець у Турцыю можна з сертыфікатам аб вакцынацыі Sputnik V, а вось вакцына Sputnik Lite не прымаецца. Пасажыры, якія не рабілі прышчэпку, павінны паказаць адмоўны вынік тэста ПЛР.

Грузія

Цэны на авіябілеты ў Тбілісі прыкметна даражэюць да навагодніх свят. Калі планаваць паездку з 24 па 30 снежня, то квіткі абыдуцца ў 942 рублі. Калі ж вылятаць 3 студзеня, а вяртацца 6-га, то падарожжа да Тбілісі будзе каштаваць 1254 рублі.

Вылецець у Кутаісі 22 снежня, а вярнуцца 29-га можна за 486 рублёў. Такая ж паездка ў прамежак з 5 па 9 студзеня абыдзецца ў 1027 рублёў.

У Грузію будуць пускаць усіх замежнікаў, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі любой кавід-вакцынай, акрамя Sputnik Lite. Для грамадзян, якія не маюць прышчэпкі, патрэбны адмоўны ПЛР-тэст на COVID-19.

Узбекістан

Білеты ў Ташкент з вылетам 24-га снежня і вяртаннем 29-га можна набыць за 853 рублі ў два бакі. З 4 па 8 студзеня прамы рэйс будзе каштаваць такіх жа самых грошай.

Сертыфікат аб вакцынацыі на цяперашні момант не будзе дастатковай умовай для ўезду ва Узбекістан. Усе замежнікі, старэйшыя за 2 гады, павінны паказаць адмоўны ПЛР-тэст на каранавірус.

Расія

Падобна, што самыя танныя авіябілеты будуць у навагоднія святы да Масквы. Падарожжа з вылетам 24 і вяртаннем 29 снежня абыдзецца ў 479 рублёў за квіткі туды-назад. Калі ж вылятаць 2 і вяртацца 6 студзеня, то 295 рублёў.

Да Санкт-Пецярбурга можна будзе дабрацца за 596 рублёў (у прамежак 24-28 снежня), а калі адпраўляцца 3 студзеня і вяртацца 7-га, то давядзецца патраціць 306 рублёў у два бакі.

Білеты па маршруце «Мінск — Краснадар» у перыяд з 24 па 29 снежня будуць каштаваць 582 рублі ў два бакі. У пачатку студзеня — 554 рублі ў два бакі.

Сертыфікат аб вакцынацыі не будзе падставай для ўезду ў Расію. Трэба будзе паказаць адмоўны вынік ПЛР-тэста на COVID-19. Але не проста паказаць, а загрузіць у дадатак «Падарожнічаю без COVID-19».

Арменія

Прамы рэйс да Ерэвана, калі ляцець 24 снежня туды, а 30 назад, абыдзецца ў 547 рублёў. Такі самы кошт будзе і ў студзені.

У Арменіі адобраны ўсе вакцыны, якія зарэгістраваныя ў Беларусі. Вакцынаваныя прышчэпкай Sputnik Lite могуць прад’явіць сертыфікат толькі з тэрмінам 28 дзён пасля прышчэпкі.

Казахстан

Білеты да Нур-Султана (туды 24-га, а назад 29-га снежня) «заважаць» 1372 рублі. У студзені (вылет 2-га, вяртанне 7-га) цана ўпадзе да 868 рублёў.

У пасажыраў павінен быць адмоўны вынік ПЛР-тэста на COVID-19, выдадзены не пазней, чым за 3 дні да прыбыцця. Гэтае патрабаванне не распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія вакцынаваліся адной з зарэгістраваных вакцын у Беларусі.

Чаму так дорага?

«Кошт на авіябілеты на перыяд зімовых святаў не змяніўся і фарміруецца па стандартных алгарытмах, — каментуюць «Нашай Ніве» дыяпазон цэн у «Белавія». — Па кожным кірунку ў авіякампаніі апублікаваная тарыфная сетка — тарыфы размеркаваны па брэндах.

Даступнасць месцаў у тым ці іншым тарыфным брэндзе залежыць ад дынамікі загрузкі рэйсаў і колькасці вольных месцаў. Такім чынам, на рэйсах з высокай загрузкай кошт білетаў будзе вышэйшым за тыя, дзе загрузка невысокая. Таму пры выбары білета можна заўважыць, што на адным і тым жа напрамку, але ў розныя даты, цана на білеты адрозніваецца.

Улічваючы высокі попыт на рэйсы ў пераднавагодні перыяд, выйгралі тыя пасажыры, якія набылі авіябілеты загадзя. У перыяды падвышанага попыту гэтая заканамернасць спрацоўвае практычна заўсёды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0