Пра гэта ў інтэрв’ю LRT заявіла прадстаўнік БКК Ірына Саўчанка, піша reform.by.
Паводле яе слоў, санкцыі ЗША напрамую не закранаюць узаемаадносіны беларускіх кампаній з Літоўскай чыгункай. Яна таксама заявіла, што сітуацыя не зменіцца і пасля таго, як санкцыі ЗША супраць БКК набудуць моц.
Саўчанка сказала, што калі Літва паспрабуе спыніць транзіт у аднабаковым парадку, то беларускі бок будзе падаваць у суд. Таксама яна спрагназавала судовыя іскі і ад кліентаў БКК і дадала, што Беларусь можа спыніць чыгуначны транзіт у напрамку Літвы.
Нагадаем, што пасля таго, як набылі моц санкцыі ЗША ў дачыненні да «Беларуськалія», транзіт праз Літву беларускіх угнаенняў працягнуўся. Гэта справакавала палітычны скандал у Літве. Мінтранс падаў ва ўрад праект, які прадугледжвае аднабаковую забарону на беларускі транзіт.





