Мурал стварыў мастак Сяргей Клімковіч паводле эскіза Дзяніса Ходаса, паведамляюць ptushki.org.

«Распрацоўваючы эскіз, я ўлічыў пажаданні мясцовых жыхароў, — расказаў Дзяніс Ходас. — Яны хацелі адлюстраваць мясцовы каларыт, культуру, гісторыю, каб людзі, якія прыязджаюць, звярталі на гэта ўвагу. Усе вельмі захапіліся ідэяй стварыць мурал, і прапаноў па эскізе было вельмі шмат. Спыніліся на тых ідэях, якія перамаглі ў галасаванні».

Месца для мурала таксама выбралі адпаведнае: мясцовы Дом культуры, што знаходзіцца па адрасе вул. Лясная, 2.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна