«Нейкае рашэнне можа быць прынятае толькі пасля суда. Але мы ўсё-такі спадзяемся на памілаванне Лукашэнкам. Я ведаю, што Сафія напісала прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Будзем чакаць», — сказаў Дудзіч.
Справа Сафіі Сапегі была перададзеная пракурору для накіравання ў суд. Дзяўчына абвінавачваецца па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Яна была затрыманая 23 мая разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі ў Мінску рэйсу Афіны — Вільня.





