«Судовы і іншы пераслед любога расійскага грамадзяніна за мяжой — гэта пытанне, якое выклікае нашу занепакоенасць. Лёсам любога расійскага грамадзяніна, які пераследуецца за мяжой, займаецца расійскі бок праз нашы замежныя прадстаўніцтвы», — сказаў Пяскоў, каментуючы пытанне аб тым, што ў Беларусі некалькі грамадзян Расіі апынуліся пад следствам і судом.

«Усё, што можна, робіцца для абароны інтарэсаў нашых грамадзян», — дадаў прадстаўнік Крамля. Ён адзначыў, што расійскі бок знаходзіцца ў пастаянным дыялогу з Беларуссю, і гэты дыялог «носіць рэгулярны, працоўны характар».

Як стала вядома напярэдадні, расіянку Сафію Сапегу абвінавачваюць па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Дзмітрый Папоў быў асуджаны на 14 гадоў па справе Ціханоўскага.

Цяпер ідзе суд над Ягорам Дуднікавым. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Пачынаецца суд над 21-гадовым Ягорам Дуднікавым. Хлопцу пагражае да 12 год калоніі

МЗС Расіі паабяцала «садзейнічанне» Дзмітрыю Папову, асуджанаму ў Беларусі на 14 гадоў па «справе Ціханоўскага»

Сафія Сапега напісала прашэнне аб памілаванні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0