Фота Onliner.by
У звароце мінчанка заявіла, што дзеянні фірмы «Залікоўка» нанеслі ёй маральную шкоду — яна адчула сябе прыніжанай, хвалявалася і дрэнна сябе адчувала. Сама навуковая работа каштавала амаль 320 рублёў, каля 345 рублёў — няўстойка, а свае пакуты дзяўчына ацаніла ў 350 рублёў.
Суд знізіў выніковую суму. Фірма «Залікоўка» павінна заплаціць кліентцы 150 рублёў няўстойкі, 100 рублёў за маральны ўрон і яшчэ 1500 за паслугі адваката.
Па законе, навуковыя работы студэнты мусяць пісаць самі. Але ў Беларусі шмат год квітнее бізнэс, калі і курсавую, і дыплом можна проста замовіць, улады закрываюць на гэта вочы, дзейнасць такіх фірм цалкам легальная, свае паслугі яны адкрыта рэкламуюць.





