18 снежня скончылася двухмесячнае грамадскае абмеркаванне па гэтым пытанні на сайце Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. З 82 яго ўдзельнікаў 65 прапанову падтрымалі.
Перад гэтым Кіеўская гарадская рада аднагалосна ўхваліла праект рашэння аб перайменаванні, складзены спецыяльнай камісіяй пры ёй. А вынікі грамадскага абмеркавання робяць рэалізацыю ініцыятывы цалкам рэальнай.
Ініцыятыва ўшанавання Каліноўскага ва ўкраінскай сталіцы належыць беларускай дыяспары Кіева. Месца абранае не выпадкова. Сквер, які цяпер мае назву Старадарніцкі-1, мала таго што сам знаходзіцца на Гродзенскай вуліцы, дык непадалёк яшчэ праходзіць вуліца Дзвінская. Ініцыятары праекта, аргументуючы яго, выказвалі ўпэўненасць, што такая канцэнтрацыя звязаных з Беларуссю назваў у адным месцы «дазволіць стварыць новы беларускі культурны кластар у Кіеве».
Зрэшты, да канчатковага афармлення перайменавання яшчэ мусіць прайсці час. Як казаў у адным з інтэрв'ю член Камісіі па перайменаваннях Тыміш Мартыненка-Кушлянскі, «улічваючы ўсе рэаліі, канчатковае рашэнне Кіеўрады па гэтых пытаннях трэба чакаць не раней за восень 2022 года».
Роўна два гады таму ў Вільні ўрачыста перапахавалі Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года ФОТЫ





