У законе ў пунктах 4 і 6 артыкула 20 адназначна прапісваецца: «Назвай пасады вышэйшай службовай асобы суб'екта Расійскай Федэрацыі з'яўляецца «глава» з наступным пазначэннем наймення суб'екта Расійскай Федэрацыі… Такое найменне не можа ўтрымліваць слоў і словазлучэнняў, якія складаюць назву пасады кіраўніка дзяржавы — прэзідэнта Расійскай Федэрацыі».

Скіравана гэта палажэнне фактычна толькі супраць адной рэспублікі — Татарстана. Бо толькі там цяпер пасада кіраўніка рэспублікі называецца прэзідэнтам. Хоць яшчэ 10 гадоў таму такіх рэспублік была большасць. Але ў канцы 2010 года быў прыняты федэральны закон, які ўжо забараняў кіраўнікам расійскіх рэгіёнаў быць прэзідэнтамі. Да 1 студзеня 2015 года яны мусілі абраць для гэтай пасады іншую назву.

Сустрэча двух прэзідэнтаў: Расіі Уладзіміра Пуціна і Татарстана Рустама Мініханава. Паводле новага закона адзін з іх так называцца ўжо не мае права. Фота: Wikimedia Commons

Сустрэча двух прэзідэнтаў: Расіі Уладзіміра Пуціна і Татарстана Рустама Мініханава. Паводле новага закона адзін з іх так называцца ўжо не мае права. Фота: Wikimedia Commons

Усе рэспублікі загаду з Масквы тады паслухмяна падпарадкаваліся, і нават кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, якому, здавалася б, ніхто не ўказ, не пярэчыў. Але Татарстан упёрся, спасылаючыся на тое, што такая пастаноўка пытання супярэчыць ранейшым дамоўленасцям рэспублікі з федэральным цэнтрам. І свайго дамогся, бо ўрэшце Крэмль тады махнуў рукой і да пары не стаў дабівацца ад казанскіх уладаў абавязковага выканання гэтага закона.

Цяпер вось пытанне зноў пастаўлена рубам. Татары супраціўляліся, у рэспубліцы вяліся грамадскія дыскусіі, выказваліся пратэсты і незадавальненне на розных узроўнях. Нічога пакуль што не памагло. Але магчыма, што змаганне яшчэ не скончана. У Расіі нярэдка бывае, што закон прымаецца, але на практыцы не выконваецца ці выконваецца непаслядоўна. Як ужо было ў выпадку вышэйзгаданага закона 2010 года.

У Беларусі, дарэчы, таксама некалі была падобная «праблема», але вырашана яна ўжо вельмі даўно. Рэгіянальныя кіраўнікі, праўда, прэзідэнтамі ў нас не называліся, але ў банках, канцэрнах, Акадэміі навук і многіх іншых арганізацыях такая пасада існавала. У 2003 годзе афіцыйна называць так любога іншага кіраўніка, акрамя прэзідэнта Беларусі, забаранілі. Выключэнне зрабілі толькі для прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, якім доўгія гады быў сам Аляксандр Лукашэнка. Публічна пратэставаць ніхто не асмеліўся.

Парламент Татарстана выступіў супраць законапраекта аб перайменаванні пасады прэзідэнта Рэспублікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0