Справу разглядаў суддзя Юрый Блоцкі.
На лаве падсудных — чацвёра: Павел Крашакоў, Ігнат Ігнаценя, Кірыл Рамашко і Данііл Басяк.
Да суда ўсе чацвёра знаходзіліся пад вартай. Судовы працэс распачаўся 7 снежня.
Пакуль праваабаронцы валодаюць інфармацыяй толькі пра вынесеныя прысуды. І яны даволі суровыя.
Паўла Крашакова пакаралі пазбаўленнем волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі пацярпелым супрацоўнікам міліцыі;
Кірылу Рамашко — пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі;
Данілу Басяку — пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі;
Ігнату Ігнаценю — пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады і 2 000 рублёў кампенсацыі.





