Фота з тэлеграм-канала Мінздароўя

Фота з тэлеграм-канала Мінздароўя

«Усе рэгіёны знаходзяцца фактычна на адным узроўні, шпіталізацыя склала менш за 30% ад піку цяперашняй хвалі. Інтэнсіўнасць цыркуляцыі віруса паменшылася.

Новы штам «амікрон» мы пакуль не знайшлі, але, думаю, што ён ужо цыркулюе. Мы гатовыя да гэтага.

Цяпер, пакуль краіна знаходзіцца на спадзе хвалі, установы аховы здароўя актыўна пераабсталёўваюцца і нарошчваюць сістэмы кіслароднага забеспячэння. Запасаў медыкаментаў у нас дастаткова».

Па словах міністра, важна, што беларусы адгукнуліся на заклікі да вакцынацыі.

«Падкрэслю, любы тып вакцыны, які ёсць цяпер, эфектыўны і супраць новага штама. Заўтра мы чакаем яшчэ адзін борт з КНР з кітайскай вакцынай [1,1 млн доз]. Таксама мы атрымалі «Спутнік Лайт», бустарная вакцынацыя ідзе досыць інтэнсіўна», — дадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0