Мінздароўя: За суткі 1654 выпадкі кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 1654 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1938 чалавек.
Учора паведамлялася пра 832 выпадкі, а ў панядзелак — пра 834.
З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 687 948 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 679 752.
За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (за ўвесь час — 5 432), выканана 30 608 тэстаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ