Малако, можа, і сапраўднае, але, калі зірнуць на складнікі, акажацца, што замест малочнага тлушчу ў такім «смятанным прадукце» — танны раслінны замяняльнік, пальмавы алей. 

Што праўда, у іншых краінах Еўропы можна знайсці «смятану» ці «вяршкі», на якіх будзе напісана: «Не ўтрымліваюць лактозу».

Але гэта іншае, гэта ў нейкім сэнсе прыміяльны прадукт на вузкую аўдыторыю — веганаў. Там таксама выкарыстоўваюцца замяняльнікі жывёльнага тлушчу, але дарагія, кшталту міндальнага алею. 

У Беларусі схема іншая. Тут такі «смятанны прадукт» разлічаны не на вузкую прэміяльную групу спажыўцоў, а на шырокую і бедную. Цана такой смятаны амаль у 1,5 раза ніжэйшая, чым у сапраўднай, а ў складзе — недарагі пальмавы алей. 

«Гэта зусім іншы прадукт, па смаку не зусім смятана, хаця па кансістэнцыі вельмі нагадвае. З дапамогай спецыяльнага абсталявання спачатку выдаляецца тлушч з малака, атрымліваецца бялковая аснова, да якой потым дадаюцца раслінныя тлушчы, — патлумачылі Onliner на харчовым камбінаце ў Горках, дзе наладзілі выпуск смятаннага прадукта. — Мы робім звычайную смятану і прадукт харчовай — проста дзеля асартыменту, каб прапанаваць пакупнікам нешта новае. Тое ж самае, як з маслам: вось вы прыходзіце ў краму і можаце купіць звычайнае сметанковае масла, спрэд ці маргарын. Людзі выбіраюць, каму што больш падабаецца».

Як адзначылі ў гутарцы з «Нашай Нівай» удзельнікі рынку, смятанны прадукт вырашылі прадаваць «з-за падзення прыбыткаў насельніцтва». 

Згодна з апытаннем даследчага цэнтра BEROC, 36% беларусаў вымушаныя эканоміць на ежы.

Чытайце таксама: У некалькі разоў больш за афіцыйную інфляцыю. Як падаражэлі за год аліўе і селядзец пад шубай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1