Фота: telegraf.by

Фота: telegraf.by

Тут тонкі момант. Бо калі вы падумалі, што сама спявачка пачула ў гандлёвым доме «Палессе» сваю песню і пайшла ў суд, то гэта не так. Непасрэдна Брэжнева не падавала ў суд на гандлёвы дом, у пасяджэннях яна таксама ўдзел не прымае. 

Усім гэтым займаецца Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў (БТАВП). Яно і прадстаўляе інтарэсы Брэжневай. БТАВП і падало іск да «Палесся» — за незаконнае выкарыстанне фанаграмы артысткі.

«У кожнай цывілізаванай краіне існуюць падобныя арганізацыі. У нас зносіны з расійскай арганізацыяй, якая займаецца ўпраўленнем правамі. Адпаведна, нам перададзеныя правы ў тым ліку і на фанаграмы Веры Брэжневай, і правы прадстаўляць яе інтарэсы.

Гэта сусветная практыка. Умоўная Адэль жа не будзе сама хадзіць у беларускі суд, напрыклад. Яна ўпаўнаважыць сваю арганізацыю ў Брытаніі, яны будуць заключаць дамовы з арганізацыямі па ўсім свеце, якія на падставе гэтых паўнамоцтваў будуць прадстаўляць інтарэсы артыста, займацца зборам узнагароджання на яго карысць», — растлумачыў «Нашай Ніве» Сяргей Светкін, намеснік дырэктара БТАВП.

Колькі ж грошай хочуць спагнаць з «Палесся»?

«Пакуль ідзе працэс, мы не можам разгалошваць звесткі. Суму кампенсацыі мы можам запрасіць адну, а суд вынесе іншую, таму таксама пакуль не будзем агучваць. Як толькі нашы патрабаванні задаволяць — мы ўсё апублікуем, — адказаў «Нашай Ніве» Светкін. — Магу сказаць толькі, што мы выбіралі памер кампенсацыі з пункту гледжання судовай практыкі».

У «Палессі» «Нашай Ніве» паведамлі, што фінальнае пасяджэнне па справе адбудзецца 24 снежня. Але ў іх ужо ёсць інфармацыя, што прадстаўнікам Брэжневай адмовілі ў іску і ніякую кампенсацыю на карысць спявачкі сплачваць ніхто не будзе.

«Мы выйгралі справу», — адзначылі ў гандлёвым доме «Палессе».

Чытайце таксама: Зарад энергіі і рашучасці. ТОП-20 беларускіх мемаў сыходзячага года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0