Жыхару Стаўбцоўскага раёна далі тры гады за пахавальныя кошыкі
Яшчэ аднаго чалавека паслаў сёння за краты суд Дзяржынскага раёна. 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму прысудзілі 40-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна, абвінавачанаму ў пагрозах супрацоўніку міліцыі і суддзі.
Паводле версіі абвіначавання, мужчына разам са сваім знаёмым, якога будуць судзіць асобна, у ноч з 3 на 4 чэрвеня 2021 года размясціў каля дамоў пацярпелых пахавальныя кошыкі, а ў іх нібыта пакінуў запіскі з пагрозамі прымяніць гвалт.
Фота ілюстрацыйнае, depositphotos.com
Таксама асуджаны мусіць выплаціць міліцыянеру 1,5 тысячы рублёў. У столькі ацанілі ягоныя маральныя пакуты.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ