Фота: president.gov.by

Фота: president.gov.by

Стала вядома, што былы міністр гандлю Уладзімір Калтовіч прызначаны намеснікам кіраўніка апарату Саўміна. 

Дэ-юрэ гэта адміністратыўная пасада, Апарат Саўміна забяспечвае работу прэм'ера і яго намеснікаў: афармляе даручэнні, курыруе міністэрствы ў плане выканання задач і гэтак далей. 

Дэ-факта Калтовіч становіцца міністрам без партфеля, бо будзе займацца адказнай сферай — пытаннямі інтэграцыі з Расіяй у рамках гэтак званай «саюзнай дзяржавы». Раней такога персанальнага адказнага не было. 

Расія настойвае на такіх эканамічных пераўтварэннях у Беларусі, якія дадаткова прывязваюць беларускую эканоміку да расійскай. 

Калтовіча адносяць да «прабеларускага крыла» чыноўнікаў, але калегі апісваюць яго як чалавека, які гатовы дыскутаваць толькі да моманту прыняцця рашэння, а далей дысцыплінавана выконвае, якое б яно ні было. 

Чытайце таксама:

Змагаўся з «Еўраоптам» і рабіў селфі ў вышыванцы. Чым запомніўся былы міністр гандлю Уладзімір Калтовіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?