Getty Images

Getty Images

Як паведамляе BBC News, у інтэрнэце шырока разышлася тэорыя змовы аб тым, што Брыжыт Макрон нарадзілася мужчынам пад імем Жан-Мішэль Транье. Першыя чуткі пра гэта з'явіліся ў верасні на ультраправым сайце ў артыкуле, напісаным нейкай Наташай Рэй.

Затым прыхільнікі змоў, праціўнікі вакцынацыі і ўльтраправыя актывісты абмеркавалі гэтую тэорыю падчас ютуб-трансляцыі, пасля чаго пра яе сталі пісаць у сацыяльных сетках. У асноўным паведамленні пра гэта з'явіліся ў акаўнтах праціўнікаў прэзідэнта Францыі, у тым ліку сярод прыхільнікаў канспіралагічнага руху QAnon.

68-гадовая Брыжыт Макрон замужам за Эманюэлем Макронам з 2007 года. У яе трое дарослых дзяцей ад ранейшага шлюбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0