Ён адзначыў, што гэта выніковая нарада рабочай групы перад апублікаваннем праекта Канстытуцыі. «Дзень-два выпраўляем памылкі, расстаўляем коскі, выносім на абмеркаванне цяперашні праект Канстытуцыі», — сказаў Лукашэнка.
Ён таксама сказаў, што рэферэндум па Канстытуцыі можа прайсці ў другой палове лютага.
«Пасля перыяду абмеркавання праекта Канстытуцыі мы яшчэ раз (для таго, каб паглядзець, якія істотныя, прынцыповыя будуць унесеныя народам прапановы) збярэмся ў рамках рабочай групы. А выніковае пасяджэнне ўжо потым правядзём Канстытуцыйнай камісіі. І ўжо з гатовым праектам, пасля таго, як Канстытуцыйная камісія разгледзіць вынікі працы нашай рабочай групы, зацвердзіць іх, унясем праект Канстытуцыі ўжо на рэферэндум», — дадаў ён.
Колькі часу выдзеляць на «усенароднае абмеркаванне», не паведамляецца.
Лукашэнка хоча ўзначаліць Усебеларускі народны сход і перадаць УНС важнейшыя паўнамоцтвы
Да рэферэндуму пара месяцаў. Гэта нармальна, што праект Канстытуцыі дагэтуль не апублікаваны?





