Сваякам Андрэя Кузнечыка паведамілі, што на яго на завялі крымінальную справу. Артыкул ім не паведамляюць. Але яны ведаюць, што чакаецца перавод Андрэя Кузнечыка ў мінскае СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Андрэй Кузнечык перад сваім затрыманнем перадаў журналісту Арамаісу Міракяну тэкст, чаму ня хоча зьяджаць зь Беларусі. Сёння тэкст апублікавалі: 

«Я з 13 гадоў жыву беларушчынай, паступіў на філфак дзеля яе, жыў і працаваў з арыентацыяй на яе, цяпер мне за 40, але справа не ў тым, што позна пачынаць з нуля, справа ў тым, што я не хачу збочваць са сцежкі працы на карысьць беларушчыны.

У цяперашніх умовах мне здаецца меншай пакутай адбыць у вязніцы прыдуманы тэрмін, чым развітацца з радзімай на няпэўны (аж да скону) час (хоць тут я магу фатальна памыляцца ў тым, наколькі далёка могуць зайсці рэпрэсіі).

Я лічу, што дзеці, узгадаваўшыся ў небеларускім асяроддзі, стануць носьбітамі каштоўнасцяў гэтага асяроддзя, а Беларусь — адзінае месца на Зямлі, дзе гэтае асяроддзе мы маем, можам ствараць і разлічваць на яго.

Я бачу, што перад суседнімі з Беларуссю краінамі стаяць выклікі, якія могуць запатрабаваць не меншай ахвярнасці, чым цяперашняя сітуацыя патрабуе ад беларусаў сёння».

***

Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада, на наступны дзень яго асудзілі на 10 сутак, потым яшчэ два разы яму давалі па 10 сутак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?