Па гэтым артыкуле прадугледжана пакаранне да чатырох гадоў калоніі.

За час пасля папярэдняга арышту ў ліпені 2021 года ніводнага допыту Алега Груздзіловіча не было.

Журналіста затрымалі ў чацвер людзі ў масках.

Сёлета ў першы раз Груздзіловіча разам з Інэсай Студзінскай і Алесем Дашчынскім затрымалі 16 ліпеня. У рэдакцыі Свабоды правялі вобшук, офіс быў узламаны. Цягам дзесяці дзён іх усіх адпусцілі, нагадвае БАЖ.

Груздзіловіч тады адмовіўся даваць паказанні. Пры вызваленні ён даў падпіску аб яўцы. Тры дні мужчына галадаў за кратамі на знак пратэсту супраць затрымання і салідарнасці з Інэсай Студзінскай, якая галадала 9 дзён, з патрабаваннем дапусціць да яе адваката.

23 снежня сілавікі прызналі Радыё Свабода экстрэмісцкім фарміраваннем, а таксама стала вядома пра тое, што на Андрэя Кузнечыка заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0