Паводле яго слоў, на такі крок Еўропа і ЗША могуць пайсці дзеля аднаўлення пратэстаў і пашырэння свайго ўплыву на краіну. «Дэстабілізаваць сітуацыю, зладзіць каляровую рэвалюцыю, Усталяваць уласны кантроль над становішчам — гэта добра апрабаваная тактыка Захаду», — сказаў Палішчук.
Ён дадаў, што планы правакацый распрацоўваюцца наўпрост праз беларускую апазіцыю, а палітэмігранты атрымліваюць грошы за сваю працу супраць урада Беларусі.
«Паглядзіце, якія грошы выдзяляюцца беларускім палітэмігрантам, як і хто каардынуе іх дзейнасць, якія «гастролі» ладзяць іх лідарам, на якім узроўні іх прымаюць», — адзначыў дыпламат.
Раней паведамлялася, што рэферэндум можа прайсці ў другой палове лютага. Днямі будзе апублікаваны праект Канстытуцыі.
Да рэферэндуму пара месяцаў. Гэта нармальна, што праект Канстытуцыі дагэтуль не апублікаваны?
Лукашэнка хоча ўзначаліць Усебеларускі народны сход і перадаць УНС важнейшыя паўнамоцтвы





