Фота: president.gov.by
Нагадаем, сем год (з 2012 па 2019) Леанід Заяц быў міністрам сельскай гаспадаркі. Яго звольнілі неўзабаве пасля таго, як Лукашэнка прыехаў на «Агракамбінат «Дзяржынскі»» і раскрытыкаваў «абасраных кароў». З 1 красавіка Заяц выконваў абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Яго знялі 13 снежня.
На месца Зайца ў аблвыканкам прыйшоў былы памочнік Лукашэнкі па Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка.
У кастрычніку Заяц трапіў у зліў былых сілавікоў. У апублікаваным аўдыя ішла гаворка пра «адпрацоўку» жыхара Дзяржынскага раёна, «суседа дачкі міністра». На самым высокім узроўні яго «папрасілі паставіць на месца».
Сябраваў з Шапірам і быў звольнены за «абасраных кароў». Расказваем пра экс-міністра сельскай гаспадаркі, які патрапіў у скандальны зліў





