Па словах галоўнай санітарнай доктаркі Мінска Святланы Ярмак, сітуацыя адрозніваецца ад мінулага года, калі грып быў выціснуты кавідам, піша БелТА.

«У гэтым годзе мы такога не назіраем. Больш за тое, мы бачым, што пэўныя захворванні, якія раней не рэгістраваліся і былі выцесненыя кавідам, зноў актуальныя. Таму па шэрагу інфекцый трэба працягваць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, выкананне якіх не спынялася нават падчас пандэміі», — кажа Святлана Ярмак.

Вакцынацыя супраць грыпу падоўжаная да 1 студзеня.

«Таму тыя, хто яшчэ не вакцынаваны, могуць гэта зрабіць. Стымуляванне спецыфічнага імунітэту займае ў сярэднім 10-14 дзён. На момант чаканага ўздыму захворвальнасці антыцелы паспеюць выпрацавацца. Таму цяпер, вядома ж, ёсць сэнс зрабіць прышчэпку. У Мінску ў наяўнасці вакцыны «Грыпол Плюс» (Расія) і «Ваксігрып Тэтра» (Францыя)», — раіць доктар.

Святлана Ярмак раіць рабіць прышчэпку ўсім людзям, у тым ліку дзецям з трох гадоў, у якіх ёсць хранічныя захворванні, якія часта і доўга хварэюць, цяжарным, дзецям ад 6 месяцаў да 3 гадоў, людзям з імунадэфіцытнымі станамі, людзям старэйшым за 60 гадоў, у якіх, як правіла, аслаблены імунітэт і шмат хранічных захворванняў.

Медыкі: Можна захварэць на грып і кавід адначасова, і тады ўсё можа быць яшчэ цяжэй

Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0