Для адбыцця пакарання мужчыну перавезлі з Полацка у Віцебск, паведамляюць праваабаронцы.

Анатоль, як і абяцаў, трымае сухую галадоўку.

Нагадаем, год таму мужчына пафарбаваў бацькоўскую хату ў вёсцы Алёшча Полацкага раёна ў нацыянальныя колеры: намаляваў на сценах дзве белыя і чырвоную палосы, а ў акне павесіў Пагоню. Праз пэўны час яго асудзілі за гэта як за правядзенне несанкцыянаванага пікета, а потым пагражалі крымінальнай справай як за злоснае хуліганства.

«Беларусы ідуць на гэта, бо ёсць агульны недавер да сістэмы правасуддзя». Абмяркоўваем з юрыстамі, як адмовіцца ад запісу «пакаяннага відэа»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?