Скрыншот са сторыз Рыты Дакоты

«Яны сталі тыкаць у твар тэлефонам з пытаннямі пра Лукашэнку. Мяркую, што гэта нейкія «журналісты», калі можна гэту гордую прафесію так прынізіць, прылічыўшы да яе гэтых людзей, — эмацыйна напісала спявачка ў сацсетках. — Але вось сітуацыя ў двух словах. 

Я сяджу ў шапцы і акулярах (бо пасля касметолага), у куце, нікога не чапаю, слухаю сяброўку, падпяваю песні. А яны падлятаюць збоку, хамяць, прыніжаюць, здымаюць проста ўпрытык мой твар.

Потым адзін з іх стаў крычаць на мяне: «Ды яна не артыстка наогул, ды каму яна патрэбная», і выкладаць усё гэта ў нейкія тэлеграм-каналы», 

Фрагмент гэтай размовы Прыдыбайла апублікаваў у сябе.

— Як вам жыць у Мордары, які падтрымлівае беларускі рэжым? — пытаецца ён у Дакоты.

— А вам як? — заступаецца за Рыту сябар, пакуль тая стараецца не звяртаць увагі на прапагандыста.

— Мне зашыбісь.

Скрыншот з відэа Прыдыбайлы

Сябры спявачкі выклікалі ахову і правялі яе да машыны.

«У моманце сітуацыя не была смешнай, яны выглядалі, нібыта гэта людзі, якія гатовы мяне зараз ударыць», — падзялілася ў сторыс Дакота.

Пасля леташніх выбараў папулярная спявачка выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю. Яна запісала песню «Уходи», кліпам на якую сталі кадры беларускіх пратэстаў.

Чытайце таксама:

«Скажу дзецям, што Косця памёр»: прапагандыста Прыдыбайлу не запрасілі на вяселле найлепшага сябра

Супрацоўнік «Рашы Тудэй» Прыдыбайла з'явіўся каля БТ, калі пайшлі чуткі пра завоз работнікаў з Расіі. Хто гэта?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?