За паўгода дуэт падмануў некалькі чалавек, завалодаўшы 17 тысячамі рублёў, паведамляе прэс-служба МУС.

Грошы выманьваліся пад рознымі падставамі: на арганізацыю бізнэсу па вырабе помнікаў, куплю будматэрыялаў, рамонт дома. Некаторых ахвяр угаворвалі аформіць тавары ў растэрміноўку, абяцаючы самастойна яе аплачваць.

Акрамя таго, падазраваныя, прадставіўшыся супрацоўнікамі міліцыі, «спагналі штраф» з 66-гадовай пенсіянеркі нібыта за арганізацыю прытона.

Устаноўлена, што старэйшы з фігурантаў збіў 40-гадовага жыхара Брэста, патрабуючы грошы. У выніку той аддаў шантажысту 500 даляраў.

Распачатыя крымінальныя справы за махлярства, вымагальніцтва і самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы. Мужчыны затрыманыя і знаходзяцца ў СІЗА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?