Занеўскі заявіў, што арганізацыя, адвакаты і польскія ўлады спрабуюць рабіць усё, каб Борыс атрымала медыцынскую дапамогу, але пакуль безвынікова. Ён дадаў, што з Анжалікай Борыс і журналістам Андрэем Пачобутам «няма сувязі».

Анжаліка Борыс была затрыманая ў Гродне 23 сакавіка. Яна праходзяць па справе аб «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкула 130 КК).

Андрэй Пачобут арыштаваны 25 сакавіка.

Па гэтай справе былі арыштаваныя актывісткі Саюза палякаў з Ліды, Ваўкавыска і Брэста Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Праз некалькі месяцаў утрымання ў СІЗА іх вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0