«Цяпер ён абавязаны працаваць і выплачваць дзяржаве працэнт з заробку, яшчэ, здаецца, год і сем месяцаў, — расказаў «Нашай Ніве» знаёмы Брышцеля. — Ці будзе ён адкрываць нейкую ўстанову? Выглядае, не ведае і сам — ездзіць па барах, глядзіць, што і як уладкавана, прыглядваецца. Шмат жа чаго змянілася, ён садзіўся ў 2018, яшчэ да кавіду, да сітуацыі ў краіне. Іншыя ўмовы цяпер. Ды і шмат сяброў у РБ ужо не жывуць, сазваніліся па інтэрнэце, адчувае сябе нармальна».

Свой занятак на судзе Брышцель тлумачыў неабходнасцю зарабляць на лячэнне хворай дачкі на фоне таго, што пачаліся праблемы з барам. 

«Мне давялося ісці працаваць адміністратарам да сястры ў салон прыгажосці. Гэта няпроста: яшчэ нядаўна ты быў уласнікам установы, цябе паказвалі ў сюжэтах аб спрашчэнні ўмоў для бізнэсу, а потым ты запісваеш дзяўчат на пазногцікі. […] Я пайшоў на злачынства не для таго, каб есці ў рэстаранах і апранацца багацей, у мяне ўзнікла праблема, і я вырашаў яе няправільна», — казаў ён у судзе. 

Як так выйшла, што рэстаратара адпусцілі?

Гэта нетыповая, але магчымая гісторыя вызвалення. Брышцеля прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 328 «Незаконны абарот наркатычных сродкаў». На той момант санкцыя артыкула прадугледжвала ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення свабоды. 

У 2019-м былі прыняты змены ў тэрміны пакаранняў па 328-м артыкуле, і ніжняя планка апусцілася з 8 да 6 гадоў, што пацягнула перагляды прысудаў. Таксама стаў магчымы выхад па ўмоўна-датэрміновым. 

Пасля было дзве амністыі 2019-га і 2020-га года, якія таксама скідвалі па годзе, потым праз змены заканадаўства пералічылі адзін дзень у СІЗА за паўтара дня ў калоніі. У выніку па адбыцці двух трэціх пакарання з'явілася магчымасць замяніць калонію на выпраўленчыя работы. 

Чытайце таксама: «Супрацоўнік ГУБАЗіКа ўзяў у мяне кнігу з вершамі і папрасіў аўтограф». Расказваем пра студэнта, які стварыў прафсаюз у БДУ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0