Збіраць гэтыя падаткі плануюць не з усіх пагалоўна, а толькі з тых, хто тлумачыць наяўнасць у сябе вялікіх грашовых сумаў ці набытай буйной маёмасці атрыманнем даходаў ад вядзення прысядзібнай гаспадаркі ці збірання грыбоў, ягад і лекавых раслін у лясах.

Сума, з якой у такіх выпадках даход будзе пачынаць абкладацца падаткам, — 200 базавых велічынь, на сёння гэта 5800 рублёў. 

Раней такія планы ў чыноўнікаў ужо ўзнікалі, але ад іх, здавалася, пасля адмовіліся. Некалькі папярэдніх варыянтаў, у тым ліку і тыя, якія прайшлі праз Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, былі без іх. Але выглядае, што ідэя па-ранейшаму жывая.

Якія новыя падаткі і штрафы прыдумалі беларускія ўлады за год

Даходы беларусаў за апошнія 10 год змогуць праверыць па запыце сілавікоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0