Гэтая навіна дайшла да Вольгі Івашынай сёння, 24 снежня, калі спрабавала перадаць Дзянісу перадачу. Яе ў Вольгі прымаць адмовіліся. На колькі дзён яго змясцілі ў карцар і чаму — невядома. Вольга мяркуе, што Дзяніса будуць там утрымліваць увесь святочны час. 

Дзяніс Івашын за кратамі ўжо 287-ы дзень. Яго затрымалі 12 сакавіка 2021 года ў Гродне, пасля чаго змясцілі ў абласную турму № 1. З ім ускладненае ліставанне, а ў карцар яго змяшчалі ўжо некалькі разоў, нягледзячы на праблемы са здароўем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0