У дакуменце гаворыцца, што ўсе навучэнцы, якія паступілі ў ліцэй, змогуць у ім давучыцца, а вось прыём у 2022 годзе для навучання ў ліцэі №2 праводзіцца не будзе.

Нагадаем, на пачатку снежня «Наша Ніва» пісала пра тое, што бацькі і настаўнікі некалькіх сталічных ліцэяў б’юць трывогу: нядаўна ім неафіцыйна абвясцілі, што новых набораў у ліцэі больш не будзе, бо хутка іх закрыюць. Інфармацыя пацвердзілася: Ліцэй №1 і Ліцэй №2 у Мінску сапраўды закрываюць. Але тады пра гэта не было ніякіх афіцыйных папер. Цяпер яны з'явіліся.

13 снежня стала вядома, што Ігар Карпенка больш не міністр адукацыі. Але падобна на тое, што яго намер зачыніць некалькі сталічных ліцэяў чыноўнікі ўсё ж вырашылі рэалізаваць.

Чытайце таксама:

«Знішчаюць найлепшае, што засталося ў адукацыі». Рэпетытар Яўген Лівянт расказаў, што ў Мінску закрываюць ліцэі

У Мінску ўсё ж закрываюць два ліцэі. Бацькі абураныя, а чыноўнікі разводзяць рукамі: «Вы самі ведаеце гэтую вертыкаль»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0