З 25 снежня па 7 студзеня мы будзем публікаваць па адным заданні: іх можна будзе выконваць у той жа дзень ці адвесці пад іх зручны вам час.

Заданне на сёння. Пабудзьце Дзядамі Марозамі для тых, хто пазбаўлены навагодняй атмасферы. Дашліце ліст ці калядную паштоўку аднаму з беларусаў-палітвязняў. 

Іх поўны спіс з адрасамі можна знайсці на сайце «Вясны» ці праекта «Палітзэк»

Можна нават не хадзіць на пошту і даслаць ліст праз адзін з анлайн-сервісаў: тут ці тут

Акрамя таго, вы можаце адправіць яшчэ не асуджаным вязням пасылку з навагоднімі «нішцякамі». Ці даслаць грашовы перавод, каб палітвязень сам мог закупіцца ў турэмнай краме: гэта можна зрабіць наўпрост праз інтэрнэт-банкінг (за выключэннем СІЗА-1). Больш падрабязныя інструкцыі — па спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0